Чакае студэнцкі гарадок

Адукацыя Нумары

Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на базе гімназіі № 1 г. Стоўбцы і Навасвержанскай СШ праведзены прафарыентацыйныя мерапрыемствы для вучняў 9-11 класаў. На сустрэчу былі запрошаны старшакласнікі СШ №№ 2 і 3 г. Стоўбцы, Вішнявецкай і Старасвержанскай СШ, Мікалаеўшчынскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Якуба Коласа.

Свае ўстановы прэзентавалі загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандр Аляксеенка і выкладчык Мінскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза Сяргей Капыш. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па кадрах Галіна Душэўская і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Манцывода.

Прадстаўнікі акадэміі і каледжа падрабязна расказалі аб сваіх навучальных установах, аб спецыяльнасцях, якія можна ў іх атрымаць, умовах прыёму, конкурсах і прахадных балах у 2016 годзе.

Вучням былі прадастаўлены газеты і буклеты. Быў паказаны відэафільм, з якога старшакласнікі даведаліся, што Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія – гэта цэлы студэнцкі гарадок, які складаецца з 16 вучэбных карпусоў і 14 студэнцкіх інтэрнатаў, культурных і спартыўных аб’ектаў.

Жыццё імкліва бяжыць наперад, мяняюцца тэхналогіі, удасканальваецца тэхніка. І каб паспяваць у нагу з часам, многія студэнты падчас навучання маюць магчымасць атрымаць у сельскагаспадарчай акадэміі дзве вышэйшыя адукацыі. Студэнты маюць магчымасць займацца ў спартыўных секцыях, танцавальных і вакальных ансамблях, а таксама прайсці вытворчую практыку за мяжою. Усім студэнтам прадастаўляюцца камфартабельныя інтэрнаты.

Прадстаўнікі навучальных устаноў адказалі на пытанні вучняў.

Аляксандр АЛЯКСЕЕНКА,загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *