Духоўнасць «жывога слова»

Нумары Факты, падзеi, людзi

Першая сустрэча ў клубе «Жывое слова» ў новым годзе прайшла пад пакровам кафедральнага сабора святой праведнай Ганны і пад знакам цудадзейнага Ражджаства Хрыстовага.

Гэтая сустрэча асаблівым чынам падкрэсліла духоўнасць той работы, якая вядзецца на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, таму што звычайна ўсе іншыя сустрэчы на працягу года праходзяць больш празаічна – непасрэдна ў тэрытарыяльным цэнтры.

Ключар сабора айцец Аляксандр Марцінчык вядзе заняткі ў клубе на працягу двух апошніх гадоў, з дня яго адкрыцця. На гэты раз ён сустрэў членаў клуба ў будынку нядзельнай школы. Памяшканне, упрыгожанае ражджэственскімі папяровымі анёламі, усяляла ўзвышаны настрой. Айцец Аляксандр расказаў аб гісторыі вялікай хрысціянскай падзеі, пасля чаго запрасіў за святочны стол, на сяброўскае чаяпіцце.

Загадчык аддзялення Сяргей Есіс падзякаваў святару за цеснае супрацоўніцтва з тэрытарыяльным цэнтрам і ўручыў яму сімвалічнае сэрца, вырабленае валанцёрам Алай Мешыч, а таксама сувеніры ад членаў гурткоў.

Першая ў новым годзе сустрэча – гэта своеасаблівы наказ членам клуба на добрыя «жывыя» справы. Некаторыя з іх, дарэчы, ажыццяўляюць пры храме валанцёрскую дзейнасць.        

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *