Дурман у грамадскім месцы

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

У мінулым годзе па лініі незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, а таксама супрацьдзеяння гандлю людзьмі на тэрыторыі раёна выяўлены 33 злачынствы. 12 з іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

У працэсе расследавання крымінальных спраў было канфіскавана 3,8 грама экстракцыйнага опію, 1,12 грама трамадолу, 1599,2 грама макавай саломкі, 84,62 грама гашышнага масла, 54,95 грама марыхуаны, 10545,7 грама насення маку і інш.

Падчас правядзення акцыі «Мак» было выяўлена 28 фактаў вырошчвання наркаўтрымліваючых раслін (на плошчы 51,1 м2, агульнай вагой 48,3 кг). Складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.

14 адміністрацыйных пратаколаў складзена за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, у тым ліку два – па частцы 6 артыкула 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь («Спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў ці псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы). За занятак прастытуцыяй да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры асобы.

Просьба да ўсіх, каму вядомыя факты захоўвання, вырабу, збыту ці ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і іх аналагаў, паведамляць у райаддзел міліцыі па тэл. 5-11-71, 5-11-98 або 5-19-15. Ананімнасць гарантуем.

Яўген КУРЫЛА,старшы оперупаўнаважаны крымінальнай міліцыі райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *