Адказвайце за тых, каго прыручылі

Кантроль, бяспека Нумары

Жорсткія адносіны да жывёлы – не рэдкасць. Рэзанансны выпадак адбыўся ў бягучым годзе ў Віцебскай вобласці, калі трое падлеткаў здзекаваліся над катом: разбілі яму галаву, выкалалі вочы, а затым павесілі. Гэты выпадак атрымаў агалоску, а колькі выпадкаў жорсткіх адносін да жывёлы застаюцца невядомымі.

Зараз у Рэспубліцы Беларусь абарона жывёлы рэгламентуецца: артыкулам 15.45 КоАП РБ – «Жорсткія адносіны да жывёлы, якія выклікалі яе гібель ці калецтва, а таксама здзекі над жывёлай» (цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт); артыкулам 15.47 КоАП РБ «Парушэнне правілаў утрымання дамашняй і драпежнай жывёлы» (пакаранне – штраф ці арышт); Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2001, у якой зацверджаны правілы ўтрымання дамашніх сабак, катоў. Уладальнікі абавязаны выводзіць у выпадку неабходнасці сабак з кватэр ці іншых памяшканняў у месцы агульнага карыстання на кароткім павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанюкоў ва ўзросце да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 см у карку, якіх можна выводзіць на павадку без намордніка. Гаспадарам сабак, катоў забараняецца прыводзіць іх у магазіны, на прадпрыемствы, у школы і дзіцячыя сады, у грамадскія будынкі, паркі, скверы, на стадыёны, рынкі, а таксама на жывёлагадоўчыя фермы (за парушэнне – штраф ад 10 да 30 базавых велічынь ці арышт). Усяго за 2016 год прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым артыкуле 23 жыхары раёна.

У Рэспубліцы Беларусь з 28 студзеня 2015 года ўступілі ў сілу змены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (арт. 339-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за жорсткія адносіны да жывёлы).

Калі вы сталі сведкам жорсткіх адносін да жывёлы, здзекаў над жывёлай, то звяртайцеся ў органы ўнутраных спраў.

Міліцыя ў адпаведнасці з законам павінна рэагаваць на ўсе факты правапарушэнняў. Усе звароты разглядаюцца ўчастковым інспектарам міліцыі.

Іван МАМАЙКА,начальнік аддзела УС райвыканкама, палкоўнік міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *