На прызы знакамітага футбаліста

Нумары Спорт

Чацвёрты раз у ФАК «Меліяратар» а. г. Дзераўная прайшоў турнір па міні-футболе сярод школьнікаў 2004-2005 гадоў нараджэння на прызы выхаванца стаўбцоўскага футбола, майстра спорту міжнароднага класа Аляксандра Карніцкага. Акрамя гаспадароў, каманды Дзераўнянскай ДЮСШ, у турніры прынялі ўдзел футбалісты Стаўбцоўскай, Нясвіжскай, Сноўскай і Валожынскай спартыўных школ.

Аляксандр Карніцкі не змог сам прыехаць на турнір, паколькі знаходзіцца ў Ізраілі і паводле трохгадовага кантракта выступае за каманду вышэйшай лігі гэтай краіны «Хапаэль». Але знакаміты футбаліст падрыхтаваў кубкі, медалі, прызы і перадаў арганізатарам для ўзнагароджання.

Пасля ўрачыстага адкрыцця пачаліся захапляльныя і напружаныя гульні. І балельшчыкі, і самі футбалісты віталі і радаваліся прыгожым галам. А іх у гульнях было шмат і на любы густ. Да самых апошніх сустрэч нельга было вызначыць лаўрэатаў. Рашаючая сустрэча паміж камандамі юнакоў Стаўбцоўскай і Нясвіжскай ДЮСШ закончылася баявой нічыёй – 4:4. Пераможцамі турніру сталі стаўбчане, бо яны больш вынікова дзейнічалі ў папярэдніх матчах, і ў нашых у агульным падліку лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў. Трэцяе месца заняў калектыў Сноўскай спартыўнай школы, які з лікам 3:1 перамог каманду гаспадароў – Дзераўнянскай ДЮСШ.

Каманды пераможцаў і прызёраў узнагароджаны кубкамі, а ўсе ігракі – медалямі. Лепшыя ігракі турніру адзначаны прызамі, якія ўручыў першы трэнер Аляксандра Карніцкага Сяргей Шынгель.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *