Іздароўе, і бадзёрасць

Нумары Спорт

Спаборніцтвы па праграме спартыўнага шматбор’я «Здароўе» сярод дзяцей і падлеткаў далі магчымасць не толькі вызначыць мацнейшых у некалькіх відах спорту, але і ўсім, хто выступаў, даць зарад энергіі і бадзёрасці. Азартнымі сталі лыжныя гонкі: у хлопцаў – на пяць кіламетраў, у дзяўчат – на тры кіламетры. Затым трэба было паказваць уменне і здатнасць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Цір змянілі на лёгкаатлетычны сектар, дзе арганізавалі скачкі ў даўжыню. І нарэшце ў трэнажонай зале – сілавая гімнастыка.

Хто ж стаў прыкладам у гэтым спартыўным марафоне? Права працягваць барацьбу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах заваявалі нашы юныя спартсмены Аляксандр Дрозд і Аляксандр Недзень, якіх рыхтавалі Эдуард Варывоцкі і Валерый Кузняцоў. А таксама Надзея Курыла і Глеб Арлоўскі (трэнеры Вольга Арлоўская і Юрый Кручок).

З прызамі пераможцаў прыехала каманда Стаўбцоўшчыны са спаборніцтваў па шматбор’і сярод прызыўнікоў «Абаронца Айчыны», якія праходзілі на спартыўнай базе ў Станькаве Дзяржынскага раёна. Аляксандр Дрозд, Аляксандр Палякоў, Вадзім Недзень, Арцём Пяткевіч, Сяргей Круглік, Аляксандр Недзень праявілі сябе спартыўнымі, мужнымі, надзейнымі будучымі абаронцамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *