Па індывідуальным праекце

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

На МТК «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» здадзены ў эксплуатацыю новы «клюшачнік», у будаўніцтва памяшкання ўкладваліся і бюджэтныя сродкі. З увядзеннем яго ў строй дзеючых на комплексе цяпер створаны замкнуты цыкл вытворчасці малака. Жывёлагадоўчае памяшканне разлічана на ўтрыманне 300 галоў цялят. Ад нараджэння і да двухмесячнага ўзросту маленькія гадаванцы будуць утрымлівацца ў спецыяльных пластыкавых клетках – па адным у кожнай. Такіх устаноўлена 112. Пластык хоць і каштуе даражэй за метал, але было вырашана выкарыстаць менавіта гэты матэрыял, бо ён не порысты і добра мыецца. Да таго ж, канструкцыя дазваляе пры неабходнасці зняць пластыкавую перагародку. Для кармлення цялятак будзе выкарыстоўвацца «малочнае таксі».

Для вышэйшых узроставых груп зроблены асобныя металічныя загарадзі на 180 пастановачных месцаў, з устаноўкай паілак з падагрэвам вады. Гноевыдаленне ўсюды бульдозернае. Для таго, каб у памяшканні было святлей, на даху пакладзены рад празрыстага шыферу і зроблены з полікарбанату вільчак. Зманціравана энергазберагаючае асвятленне.

Праект данага жывёлагадоўчага памяшкання, можна сказаць, індывідуальны, бо падобнай унутранай «начынкі» і яе размяшчэння, лічы, няма ні ў адной з гаспадарак вобласці. Кіраўніцтва таварыства распрацоўвала яго разам са спецыялістамі і пры непасрэдным удзеле старшыні райвыканкама Юрыя Горлава.

На здымках: (злева направа) прараб Аляксей Казлоўскі і брыгадзір комплекса Дзмітрый Аўчук за абмеркаваннем далейшай сістэмы работы; зала жывёлагадоўчага памяшкання.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *