Прэміі і падарункі

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

У ААТ «Дзераўное» падвялі вынікі работы жывёлагадоўчых фермаў таварыства за мінулы год. Каб надаць стымул у рабоце, па ініцыятыве дырэктара Юрыя Тарасевіча брыгадзіры фермаў, дзе дасягнута прыбаўка адносна паказчыкаў пазамінулага года, прэміраваны сёлета ў адпаведнасці з атрыманымі надоямі. Гэта Канстанцін Канавал (МТФ «Лубень»), Тамара Бець (МТФ «Барок), Часлаў Ціхановіч («МТФ «Ніўнае-цэнтр») і Ірына Панасюк (МТК «Ніўнае»). Былі заахвочаны і тэхнікі-асемянатары, ад рупнасці якіх напрамую залежаць вынікі работы. Падарункі ад прафсаюзнага камітэта Марыі Руч’ёвай, Раісе Талэйка, Тамары Бець і Ніне Навіцкай уручыла старшыня пярвічкі Галіна Карповіч. Ушанавалі і галоўнага заатэхніка Таццяну Кокель. Па традыцыі, якая існуе тут не першы год, адзначылі і тых жывёлаводаў, якія добра спрацавалі ў снежні і прыбавілі да леташняга паказчыка па надоях малака і сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы. Дарэчы, кожная ферма атрымала і прэзенты за адмысловае ўпрыгажэнне навагодніх ёлачак.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *