Гран-пры – агракамбінату «колас»

Нумары Раённыя навіны

Прадукцыя гандлёвай маркі «Галерея вкуса» ў чарговы раз названа лепшай па выніках Рэспубліканскага грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года-2016» і адзначана вышэйшымі ўзнагародамі.

За стабільна высокую якасць СЗАТ «Агракамбінат «Колас», які з’яўляецца вытворчай пляцоўкай ГМ «Галерея вкуса», атрымаў гран-пры.

Спецыялізаваныя лінейкі «Алфавітка» і «Умка», экалагічна чыстыя прадукты з мяса птушкі лінейкі BIO logic – сыравяленыя каўбасы сорту экстра і курыныя рулеты, а таксама нязменны лідар – каўбаса вараная «Мартадэла» адзначаны шасцю дыпломамі пераможцы.

Кампанія «Агракамбінат «Колас» не спыняецца на дасягнутым: 30 снежня 2016 года ўведзены ў эксплуатацыю 14-ы птушнік у аграгарадку Любкаўшчына, што дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці мяса птушкі на 600 тон у год і, адпаведна, нарасціць выпуск гатовай прадукцыі.

Набыць вырабы гандлёвай маркі «Галерея вкуса» можна ў буйных магазінах гарадоў Беларусі і ў фірменных магазінах: г. Мінск, вул. Камсамольская, 34, г. Стоўбцы, вул Ленінская 87/5, вул. Сацыялістычная, 84.

Яўгенія АДАМОВІЧ,памочнік выканаўчага дырэктарагрупы кампаній «Галерея вкуса»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *