У «неадэкваце»

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

У мінулым годзе раённым аддзелам Следчага камітэта ажыццяўлялася папярэдняе следства па шэрагу крымінальных спраў аб дарожна-транспартных здарэннях, у якіх былі траўміраваны або загінулі жыхары раёна. Пры высвятленні прычын і ўмоў, якія прывялі да фатальных наездаў, красамоўна акрэсліваецца адна тыповая дэталь: самі пацярпелыя або загінуўшыя праявілі бяспечнасць у адносінах да ўласнага здароўя і жыцця. Мала таго, што яны ў цёмны час сутак не абазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі і дазволілі сабе пераход праезджай часткі дарогі ў неўстаноўленым месцы ці знаходжанне на ёй у парушэнне правілаў дарожнага руху, – яны на момант дарожнай аварыі былі ў «неадэкваце», выкліканым станам алкагольнага ап’янення.  

Так, за перыяд з 2014 па 2016 год у цёмны час сутак вадзіцелямі быў учынены наезд на двух пешаходаў, жыхароў Навапольцаў і Новай Вёскі. Адзін з іх, падагрэты алкаголем, знаходзіўся ў паласе руху транспартных сродкаў, а другі, пенсіянер, – вёў па праезджай частцы веласіпед. З Новай Вёскі трапіў пад колы аўтамабіля і нецвярозы веласіпедыст. Было цёмна, ішоў дождж, што і паспрыяла наезду. У цемнаце стаўбчанін памкнуўся перайсці праезджую частку там, дзе яму захацелася гэта зрабіць. Яшчэ адзін «бясстрашны» таварыш, жыхар Падлесся, увогуле пераязджаў праезджую частку на веласіпедзе. У выніку, жыццё мужчыны абарвалася на месцы здарэння…

На жаль, сустракаюцца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы проста ўкладваюцца спаць на праезджай частцы. Так здарылася на аўтадарозе Івянец – Пяршай – Нясвіж, непадалёку ад Вішняўца. У восеньскай цемры, калі наваколле пакрыў туман, вадзіцель не здолела пазбегнуць пераезду ляжачага маладога чалавека…  

Не раз гаварылася, што правілы дарожнага руху – гэта законы, якія напісаны крывёю. Іх нельга не выконваць – іншага не дадзена! Разам з тым, жудасная бяспечнасць на дарозе, якую дапускаюць нецвярозыя ўдзельнікі дарожнага руху, працягвае мець месца. Калі ж спыніцца гэта «смяротная» статыстыка?..  

Мікалай СКРЫГАН, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *