Засцерагчыся афрыканскай чумы

Медыцына Нумары

Афрыканская чума свіней – высокакантагіёзная вірусная хвароба. Вакцыны і метадаў лячэння ад гэтай хваробы не існуе. Усё свінапагалоўе, куды трапляе вірус, гіне. У звычайных умовах да афрыканскай чумы свіней успрымальныя дамашнія і дзікія свінні ўсіх узростаў. Захворванне суправаджаецца ліхаманкай, паралічамі канечнасцяў. Узбуджальнікамі інфекцыі з’яўляюцца хворая жывёла і вірусаносьбіты. Для чалавека афрыканская чума небяспекі не прадстаўляе.

Грамадзянам, якія трымаюць свіней у асабістай падсобнай гаспадарцы, неабходна прытрымлівацца наступных правілаў. У прыватнасці, прадастаўляць свіней для праводзімых ветслужбай вакцынацый супраць класічнай чумы і рожы. Утрымліваць пагалоўе толькі ў хлявах, не дапускаючы свабоднага выгулу жывёлы на тэрыторыі населеных пунктаў, асабліва ў лясной зоне. Кожную дэкаду апрацоўваць свіней і памяшканне для іх утрымання ад крывасосных насякомых, пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Не выкарыстоўваць неабясшкоджаныя кармы жывёльнага паходжання. Для кармлення і догляду за жывёлай трэба мець асобны абутак і адзенне. Не выкідваць трупы жывёлы, адходы ад іх утрымання на звалкі, абочыны і іншыя месцы, а праводзіць ўтылізацыю толькі ў пэўных месцах. Забараняецца завозіць свіней без узгаднення з ветэрынарнай службай.

Памятайце, што выкананне вамі патрабаванняў і рэкамендацый дазволіць пазбегнуць заносу афрыканскай чумы свіней на тэрыторыю вашых падвор’яў, захавае свіней ад гэтага захворвання і дазволіць пазбегнуць эканамічных страт.

Аб усіх выпадках захворвання свіней і іх раптоўнага падзяжу неабходна без прамаруджвання паведамляць у ДУ «Стаўбцоўская райветстанцыя» па тэл. 4-63-53 і ў сельвыканкам.

Нагадваю, што за дзеянні (бяздзеянні), якія пацягнулі за сабою ўзнікненне ачагоў афрыканскай чумы і яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Анатолій ГУСАЧОНАК, галоўны ветурач раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *