Прыбытак ад лясных рэсурсаў

Нумары У перапрацоўшчыкаў

Па выніках вытворча-гаспадарчай дзейнасці за 2016 год Стаўбцоўскім лясгасам адгружана на экспарт 52 працэнты выпушчанай прадукцыі. Выручка ад экспартных паставак склала амаль два мільёны долараў ЗША.

Сярод экспартнай прадукцыі найбольшую долю займаюць піламатэрыялы і ацыліндраваныя вырабы. Карыстаюцца попытам і іншыя віды прадукцыі, якія прысутнічаюць у асартыменце лясгаса: рыгель, акораныя вырабы, паліўныя дранка і гранулы. Два апошнія віды прадукцыі, якія фактычна атрымліваюцца з неліквіднай драўніны, апілак, сведчаць пра ўкараненне безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі.

Усе названыя віды прадукцыі традыцыйна запатрабаваны і на айчынным рынку. Набываюць яе як суб’екты гаспадарання, так і насельніцтва. Летась сельгаспрадпрыемствы, жыхары раёна з ахвотай набывалі па невысокіх цэнах ветравальна-бураломную драўніну.

Начальнік планава-эканамічнага аддзела Стаўбцоўскага лясгаса Аляксандр Качановіч удакладніў асноўныя паказчыкі:

– У мінулым годзе па ўсіх відах высечак (бюджэтная і прамысловая дзейнасць) нарыхтавана больш за 145 тысяч м3 драўніны. Выпушчана 12,5 тысячы м3 піламатэрыялаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 7 177 тысяч рублёў пры плане 6 600 тысяч рублёў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *