Узор за ўзорам – і яркі вобраз

Захапленні Нумары

У сучасны момант стаўбчанка Раіса Лявончык працуе ў раённым Цэнтры культуры. Творчы чалавек, які ўмее прыгожа вышываць, Раіса Мікалаеўна адчувае сябе тут, як у роднай сям’і, з вялікай цікавасцю ставіцца да ўсіх мерапрыемстваў, звязаных з мастацтвам. Сама яна многія гады з’яўляецца членам народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска».

Мастацкія работы, выкананыя ёю, вельмі адметныя. Вышытыя нацюрморты, пейзажы і іншыя карціны – шыкоўныя работы. У іх – стыль жыцця, можна сказаць, характар аўтара. Спакойныя тоны, не яркія, колеры нітак падабраныя з густам.

Карэнная стаўбчанка, Раіса Мікалаеўна жыве ў прыватным доме. Як і ў многіх гаспадынь, у яе шмат клопатаў, асабліва з надыходам сезона, калі шмат часу адымае догляд за агародам, за сядзібай. І вышывае яна ў свабодны час. Наколькі дарагая для яе гэтая справа, можна меркаваць па тым, з якой падкрэсленай акуратнасцю складзены ў яе палотны, ніткі. Усё – у карзінцы, усё – на сваім месцы, люба-дорага паглядзець. Сваім мастацтвам Раіса Лявончык упрыгожвае не толькі ўласнае жыццё, але і жыццё іншых. Многія яе работы аздабляюць інтэр’ер дамоў і кватэр яе сяброў, родных, знаёмых.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *