Закупляюцца мінеральныя ўгнаенні

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

З рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркам нашага раёна напрыканцы студзеня выдзелена, у выглядзе надбавак да закупачных цэн на рэалізоўваемую прадукцыю жывёлагадоўлі, 719 тысяч рублёў. Яны пойдуць на закупку азотных мінеральных угнаенняў пад веснавую сяўбу. Данай сумы дастаткова для таго, каб набыць каля 800 тон тукаў у дзеючым рэчыве – гэта адзінаццатая частка ад патрэбнасці. Фінансы, якія пералічаны сельгаспрадпрыемствам прапарцыянальна пасяўным плошчам, атаварваюцца на ААТ «Гродна Азот», дзе набываюцца карбамідна-аміячныя сумясі, карбамід і сульфат амонія.

З улікам закупляемых гэтымі днямі азотных угнаенняў, у гаспадарках будзе назапашана іх 37 працэнтаў, тады як летась на адпаведны перыяд было зусім нямнога – толькі чатыры працэнты.

Усяго па раёне налічваецца 3000 тон розных відаў мінеральных угнаенняў у дзеючым рэчыве, што складае 20 працэнтаў да патрэбнасці. Летась на гэты час лічба была некалькі вышэйшай за кошт большай колькасці набытых калійных тукаў. Да пачатку веснавых палявых работ аб’ёмы мінеральных тукаў на складах будуць прымнажацца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *