Вывозіцца і ўносіцца арганіка

Нумары Сельская гаспадарка

У гаспадарках раёна нарыхтавана каля 425 тысяч тон арганічных угнаенняў, што на 20 тысяч тон менш, чым на адпаведны перыяд летась. Вывезена на палеткі больш за 407 тысяч тон, што крыху больш леташняга паказчыка. Працягваецца вывазка арганікі і гэтымі днямі. Справіліся з даведзенымі заданнямі па вышэйадзначаных работах ААТ «Жацерава» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Агранёманскія рупліўцы даставілі на поле звыш 53 тысяч тон «вітамінаў урадлівасці», жацераўцы — каля 45 тысяч. І унесена арганікі ў глебу больш папярэдняга года. Вылучаюцца працаўнікі палёў ААТ «Вялікі Двор», на рахунку якіх звыш 28 тысяч тон – 74 працэнты да плана. Мехатрад ААТ «Радзіма Якуба Коласа» парупіўся і поўнасцю ўнёс арганіку пад цукровыя буракі на ўсёй пасяўной плошчы — 400 гектарах, а гэта 22100 тон.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *