Памочнік брыгадзіра

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары Сельская гаспадарка

Настасся Пажарка скончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе атрымала спецыяльнасць заатэхніка. Згодна з размеркаваннем накіравалі яе на работу ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага». Напачатку мінулага года прыехала працаваць у гаспадарку. Прызначылі памочнікам брыгадзіра МТК «Цеснавая». Настасся хутка асвоілася і з абавязкамі сваімі спраўляецца. У кожнай рабоце ёсць свае цяжкасці. Для Настассі нязвыклым было рана ўставаць.

– Але гэты бар’ер пераадолела, – расказвае малады спецыяліст, – хоць было і нялёгка. Для таго, каб як след адпачыць, рана кладуся спаць. Работа мне падабаецца. Калектыў дружны, зладжаны.

Настасся набыла пэўны вопыт і без праблем можа замяніць брыгадзіра комплекса. Яны і працуюць пачаргова. Першая змена пачынаецца а пятай гадзіне раніцы і працягваецца да абеда, другая – да дзесяці вечара. Кантраляваць прыходзіцца ўсе тэхналагічныя працэсы.

Паступаць вучыцца на заатэхніка дзяўчыне параіла радня. І Настасся паслухалася, аб чым не шкадуе. Сёння ў таварыстве яна праходзіць сапраўдную школу жыцця. Пераадольваючы цяжкасці, загартоўвае характар. Прывыкае да размеранага вясковага жыцця. Толькі вось вольны час, акрамя як камп’ютарам, няма чым і заняць, а для маладых вельмі важна змястоўна адпачываць.

Настасся Пажарка яшчэ толькі пачынае сваю працоўную біяграфію і наперадзе яе чакае шмат работы, але галоўнае, каб яна выстаяла і засталася вернай выбранай прафесіі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *