Kалі вы заўважылі ў сябе…

Медыцына Нумары

Анкалагічныя захворванні – гэта агульнае абазначэнне вялікай групы хвароб, якія могуць паражаць любую частку цела. Зараджаецца пухліна ў выніку генетычнай мутацыі адной клеткі, якая са здаровай ператвараецца ў злаякасную. Характэрным прызнакам з’яўляецца хуткае ўтварэнне анамальных клетак, якія прарастаюць за свае звычайныя межы і здольныя пранікаць ў бліжэйшыя часткі цела і распаўсюджвацца ў іншыя органы. Гэты працэс называецца метастазам. Пераўтварэнне нармальнай клеткі ў пухлінную адбываецца ў ходзе шматэтапнага працэсу, які ўяўляе сабою перадракавы стан. Гэтыя змены адбываюцца ў выніку ўзаемадзеяння паміж генетычнымі фактарамі чалавека і трыма катэгорыямі знешніх фактараў, якія ўключаюць фізічныя канцэрагены, такія як ультрафіялетавае і іанізуючае абпраменьванне, хімічныя канцэрагены, такія як асбест, кампаненты тытунёвага дыму, афталаксіны (забруджвальнікі харчовых прадуктаў), мыш’як (забруджвальнік харчовай вады) і біялагічныя канцэрагены, такія як інфекцыі, выклікаемыя некаторымі вірусамі, бактэрыямі і паразітамі.

На жаль, ніхто з нас не застрахаваны ад розных захворванняў, у тым ліку і ад раку. Свой стан можна кантраляваць, пры многіх відах раку існуе высокі шанц вылечвання пры ўмове іх ранняга выяўлення.

Паважаныя жыхары раёна!

У мэтах актыўнага выяўлення і ранняй дыягностыкі анкалагічных захворванняў просім вас звярнуць увагу на наступныя моманты. Калі вы заўважылі ў сябе жаўтушнасць абалонак вачэй, скуры, пацямненне мачы, кравяністыя выдзяленні з носу, з’яўленне ран, якія не зажыўляюцца, пігментных утварэнняў на скуры, беспрычынныя пад’ёмы тэмпературы цела, беспрычынную страту вагі цела, ахрыпласць, упарты сухі кашаль ці з макротай з пражылкамі крыві, адышку і болі ў грудзях, цяжкасці глытаць, цяжкасць і болі ў страўніку з атрыжкай паветрам ці ежай, пагаршэнне апетыту, запоры на працягу трох дзён, цяжкасці ў мочаспусканні, пухлінныя ўтварэнні ў мяккіх тканках і на шыі, павелічэнне лімфавузлоў, то неабходна тэрмінова звярнуцца да ўрача. Калі вы не праходзілі флюараграфію і не наведвалі аглядавы кабінет больш за два гады, гэта таксама сігнал прайсці абследаванне. Жанчыны павінны звярнуць увагу на парушэнні жаночых органаў: з’яўленне ўшчыльненняў у малочнай залозе, дэфармацыя малочных залоз, змяненні на скуры ў выглядзе лімоннай скуркі, кравяністыя выдзяленні не ў дні менструацый, болі ў ніжняй частцы жывата, павелічэнне памераў жывата на фоне ўмеранай прыбаўкі ў вазе ці змяншэнне іх. Калі жанчыны не праходзілі ўльтрагукавое даследаванне малочных залоз, не наведвалі гінеколага больш за два гады, гэта таксама можа стаць прычынай запушчанасці захваральнасці.

Калі вы назіраеце ў сябе адзначаныя сімптомы, тэрмінова звярніцеся да ўчастковага ўрача тэрапеўта для правядзення даабследавання.

Кабінет анколага – № 338 у райпаліклініцы, тэлефон 2-51-76.

Анастасія ЦЯРЭШКА, урач-анколаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *