Майстар-клас ад Аляксандры Герасімені

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

24 студзеня ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» наведала Аляксандра Герасіменя. Гэтае імя шырока вядомае. Беларуская плаўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы.

У ходзе сваёй сустрэчы з выхаванцамі ДЮСШ, вучнямі СШ № 3 г. Стоўбцы Аляксандра Герасіменя падзялілася планамі на будучае, сакрэтамі эфектыўнай спартыўнай трэніроўкі. Расказала, як дабіваецца поспеху на алімпійскіх спаборніцтвах. Яна шчыра адказала на пытанні, якія хвалююць юных, зрабіла акцэнт на значнай ролі для дзяцей вучобы ў школе, ведання замежнай мовы. Апладысментамі ўсе віталі запрашэнне ў свой «Клуб плавання».

Асабліва карыснай стала сустрэча Алімпійскай віцэ-чэмпіёнкі для трэнераў-выкладчыкаў спартыўнай школы. Аляксандра Герасіменя дала каштоўныя парады па арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу, спартыўнага адбору. А таксама наконт падбору методык спартыўнай падрыхтоўкі як на пачатковым этапе, так і ў працэсе ўдасканалення, выкарыстання сродкаў псіхалагічнай падрыхтоўкі як юных плыўцоў, так і ўсіх, хто займаецца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

А ў басейне фізкультурна-аздараўленчага комплексу славутая спартсменка правяла высокапрафесійны майстар-клас. У трэніроўцы з яе ўдзелам займаліся рабяты з розных аддзяленняў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Вельмі каштоўная навука – пераймаць алімпійскі вопыт.

Многія атрымалі аўтограф спартсменкі з найлепшымі пажаданнямі поспехаў і алімпійскага духу. А самі рабяты зычылі нашай беларускай «залатой рыбцы» заваяваць алімпійскія ўзнагароды і на ХХХІІ Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіо.

Дар’я ВАРЫВОЦКАЯ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *