Хутка – Масленіца

Нумары Паездкі, экскурсіі

На турбазе «Высокі бераг» рыхтуюцца адзначыць Масленіцу. Прыняць удзел у ёй запрашаюць усіх членаў прафсаюзных арганізацый раёна.

Летась сюды, у Коласавы мясціны, на Гуканне вясны з’ехалася багата гасцей, у тым ліку і з іншых раёнаў. Цікавае дзейства на працягу тыдня абяцае быць і сёлета, пачынаючы з 20-х чыслаў лютага. Над тэматычнай культурна-забаўляльнай праграмай працуюць работнікі раённага Цэнтра культуры, што, безумоўна, дазволіць гулянням стаць масавымі, народнымі і падарыць асалоду ад старадаўніх гульняў і забаваў, прызоў і любімага пачастунку.

Аматараў мінуўшчыны Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій можа даставіць і на масленічныя гулянні з характэрным гістарычным адценнем, напрыклад, у шляхецкі Дукорскі маёнтак, дзе будзе панаваць атмасфера 17-18 стагоддзяў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *