Прэзідэнт зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мэтай праграмы з’яўляецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з канцэнтрацыяй рэсурсаў на фарміраванні яе высокатэхналагічных сектараў, якія базіруюцца на вытворчасцях V і VI тэхналагічных укладаў.

У праграму ўключаны 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, у сферах машынабудавання, электронікі, будаўніцтва, нафтахіміі, медыцыны і фармацыі, энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі.

Рэалізацыя праграмы накіравана на фарміраванне і паскоранае развіццё высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі, замацаванне пазіцый рэспублікі на рынках навукаёмістай прадукцыі; забеспячэнне канкурэнтаздольнасці традыцыйных сектараў нацыянальнай эканомікі на аснове іх інавацыйнага развіцця і ўкаранення перадавых тэхналогій; фарміраванне рынку навукова-тэхнічнай прадукцыі і спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці.

Указам прадугледжана магчымасць штогадовага папаўнення праграмы новымі праектамі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

У выніку выканання праграмы да 2020 года плануецца стварэнне больш як 70 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцяў і амаль 9 тысяч новых рабочых месцаў.

БелТА      



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *