«Валакно» ў кватэрах стаўбчан

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

У Стоўбцах прыкладна 30 працэнтаў шматкватэрных дамоў ужо забяспечаны валаконна-аптычнымі лініямі сувязі.

Ахопліваюць гэтыя лініі больш за тысячу кватэр, а таксама інтэрнат філіяла маторнага завода, дзе кропкі падключэння да сучасных паслуг сувязі ўстаноўлены літаральна ў кожным пакоі.

У перыяд з 2017 года па 2018 перад сувязістамі раёна ставіцца аб’ёмная задача – пракласці «валакно» да ўсіх гарадскіх шматпавярховак. Работы ў гэтым накірунку вядуцца з 2015 года. На 2018 год намечана перавесці з меднага кабелю на «валакно» дамы жыллёва-будаўнічых кааператываў па вуліцы Міру –»Жамчужына», «Бярозка», «Вясна-60», «Ліра». У новым мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-2 запланавана будаўніцтва асобнага вузла сеткі перадачы даных, што зробіць яго першым у раёне аб’ектам прыватнай забудовы з «валакном». Паводле папярэдніх даных, ёмістасць для гэтага мікрараёна складзе 500 партоў станцыйнага абсталявання. Сувязісты намераны ўлічыць пажаданні кожнага забудоўшчыка, якім застаецца хутчэй завяршаць будаўнічыя работы і станавіцца навасёламі сваіх дамоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *