Вітаміны – з канвеера

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Гэтай зімовай парой найбольшая колькасць вітамінаў сабрана на канвееры Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

У аддзяленні перапрацоўкі задзейнічаны тры лініі: па перапрацоўцы гародніны (морквы, гарбузоў, кабачкоў), а таксама ягад і яблыкаў. Асобны інспекцыйны транспарцёр служыць для кантролю за ягадамі, якія ідуць у фруктова-ягадныя напаўняльнікі.

Уся сыравіна на заводзе праходзіць дзве мыйкі, параачыстку, апарванне, драбленне і працірку ў пюрэ. Гатовае вітаміннае пюрэ паступае як непасрэдна ў прадукцыю – сокі, нектары, ікру кабачковую і т. п., так і на лінію асептычнага кансервавання, дзе ствараецца запас паўфабрыкату для работы ў міжсезонне.

Зладжаную работу калектыву прадпрыемства забяспечваюць маладыя і ўвішныя працаўнікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *