Умацавалі матэрыяльную базу

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Кіраўніцтва раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі апошнім часам праяўляе асаблівы клопат пра ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

Напрыклад, толькі ў мінулым годзе набыта абсталявання на суму 194 недэнамінаваныя мільёны рублёў.

З гэтай сумы 105 недэнамінаваных мільёнаў рублёў патрачана на паляпшэнне ўмоў работы і функцыянавання ведамаснай лабараторыі санітарна-хімічных даследаванняў. Асвоена 18 новых методык даследавання. Спецыялісты лабараторыі прынялі ўдзел у міжлабараторных параўнавальных даследаваннях у 15 праграмах абласнога і адной – міжрэгіянальнага ўзроўняў.

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лабараторыі і павышэнне прафесіянальнага майстэрства супрацоўнікаў дазволілі летась дабіцца павелічэння даследаваных проб з 42 893 да 49 345.

І на далейшае для калектыву лабараторыі, якую ўзначальвае Кацярына Бонда, застаюцца актуальнымі папаўненне сваіх ведаў і павышэнне якасці выканання лабараторных даследаванняў, што дае станоўчы вынік у дзейнасці ўстановы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *