Для аховы лесу – патрульная машына

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Напрыканцы мінулага года Стаўбцоўскі лясгас разам з іншымі лясгасамі рэспублікі папоўніўся патрульнай машынай для аховы лясоў ад пажараў. Тэхніка набыта за сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Патрульныя машыны былі выраблены ў Расійскай Федэрацыі па заказе Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі. Заказ быў ажыццёўлены на 31 машыну, і адна з іх накіравана ў Стаўбцоўскі лясгас.  

– Ёмістасць машыны складае дзве тоны, ёсць магчымасць устанавіць на яе вадапомпу для запампоўвання і адпампоўвання вады, – адзначае вядучы інжынер па ахове і абароне лесу лясгаса Віталь Расол.

З улікам новага паступлення ў стаўбцоўскіх лесаводаў для барацьбы з агнём ёсць шэсць пажарных і патрульных машын, столькі ж заводскіх ёмістасцяў для падвозу вады, два пажарныя модулі і інш.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *