У Налібаках – бум забудоўшчыкаў

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Адзначана станоўчая работа Налібацкага сельвыканкама ў прадастаўленні зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, а таксама ў ажыццяўленні кантролю за выкарыстаннем зямельных участкаў на тэрыторыі сельсавета.

Сярод сельвыканкамаў раёна менавіта Налібацкім прадастаўлена ў мінулым годзе найбольшая колькасць зямельных участкаў – 17, у выніку чаго яго бюджэт папоўніўся амаль на 17 680 рублёў. Для параўнання, толькі адзін зямельны ўчастак прадастаўлены Рубяжэвіцкім сельвыканкамам, па два – Навасвержанскім і Вішнявецкім.

У цэлым, як адзначаюць у землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, у сельскай мясцовасці налічваецца 157 участкаў, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, у Стоўбцах – 104. У 2016 годзе было прадастаўлена 77 зямельных участкаў для будаўніцтва жылога дома, з іх 35 – тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (25 – у Стоўбцах). За перыяд дзеяння Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 64 (з 1 мая 2009 года) на Стаўбцоўшчыне выдзелены 1193 зямельныя ўчасткі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца 1861 чалавек.  

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *