Заахвоцілі актыў

Нумары Соцыум

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізаваў заахвочвальную экскурсійную паезку ў горад Мінск для прафсаюзнага актыву і ветэранаў прафсаюзнага руху сельгасарганізацый, прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна. І хоць усе яе ўдзельнікі і раней неаднаразова прыязджалі ў сталіцу, але за справамі і недахопам часу ім не ўдавалася наведаць шматлікія адметныя месцы. Усе адзначылі, як за апошнія гады змянілася архітэктура горада, ён істотна прырос новымі сучаснымі і прыгожымі будынкамі. Таму з вялікай цікавасцю здзейснілі аглядавую экскурсію па горадзе. Маршрут пралягаў ля велічнага будынка Палаца Незалежнасці, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», Нацыянальнага алімпійскага камітэта і інш. Экскурсанты прайшліся па гістарычных вугалках Траецкага прадмесця, спыніліся ля Ратушы, пабывалі на мемарыяльным комплексе «Востраў мужнасці і смутку», устаноўленым у памяць аб беларускіх воінах-інтэрнацыяналістах. Наведалі Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе захоўваецца цудатворная ікона Божай Маці «Мінская». А вечарам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь усе з задавальненнем паглядзелі балет «Лебядзінае возера».

Варта адзначыць, што падобныя экскурсійныя паездкі райкам прафсаюза арганізоўвае не першы год, яны сталі традыцыйнымі. Прафсаюзныя актывісты пабывалі ў многіх старажытных гарадах Беларусі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *