З імёнамі землякоў

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Энцыклапедыя «Хто ёсць Хто» шырока вядомая ва ўсім свеце. Яна выдаецца ў многіх краінах і мае мэтай расказаць аб асобах, якія ўносяць уклад у гісторыю.

Як гаворыцца ва ўступным слове да энцыклапедычнага выдання 2016 года старшыні рэдакцыйнага савета І. Чэкалава, энцыклапедыя «Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь» – гэта кніга аб дзеючых прафесіяналах. Яна служыць для інфармацыйных мэтаў, для развіцця прафесіянальных і асабістых кантактаў. Сярод асоб, прадстаўленых у энцыклапедыі, прадстаўнікі розных сфер жыцця – грамадскія дзеячы, кіраўнікі, вядучыя спецыялісты розных галін, хто дабіўся прафесіянальных і дзелавых поспехаў.

Нам прыемна было знайсці ў гэтым папулярным энцыклапедычным выданні фотаздымак і біяграфію рэдактара ДУ «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы» Нэлі Астрэйка. Сярод нашых землякоў у кнізе змешчаны звесткі і пра Мечыслава Лысага, былога дырэктара Рубяжэвіцкай СШ, цяпер – старшыні ГА «Саюз палякаў на Беларусі» і дацэнта кафедры «Эканоміка і кіраванне» Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *