На шосты дзень чакаюць у заводскім цэху

Год навукі Нумары

image_pdfimage_print

На шосты школьны дзень школьнікам раёна прапануюць пазнаёміцца з магчымай будучай прафесіяй.  

Паколькі менавіта прафесія вызначае лёс чалавека, то сваё будучае лепш за ўсё разгледзець да драбніц і акурат там, дзе навучаюць запатрабаваным прафесіям і дзе гэтыя прафесіі знаходзяць сваё практычнае прымяненне. У першую чаргу, гэта знаёмства з каледжамі і ліцэямі, а таксама з прадпрыемствамі рэспублікі, экскурсіі, якія могуць быць асабліва карыснымі для вучняў 9-11 класаў.

– Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій мае на прафарыентацыйным накірунку трывалыя і добра напрацаваныя сувязі. У гэтым плане мы імкнёмся аказаць школам дапамогу, – падзялілася дырэктар турбюро Леаніда Высоцкая.

Даўняе і плённае супрацоўніцтва звязвае турбюро з такімі навучальнымі ўстановамі, як Нясвіжскі педкаледж, Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж, Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж (для тых, хто любіць аўтасправу і хоча стаць майстрам па рамонце аўтамабіляў), Дзяржынскі і Уздзенскі ліцэі, і т. п. Гэтыя і іншыя ўстановы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі даюць перспектыву росту ў прафесійным плане і, што немалаважна, размешчаны ў блізкім суседстве са Стаўбцоўскім раёнам, вакол зручнай транспартнай інфраструктуры.

Акрамя таго, нацэліць на будучую прафесію істотна дапамагаюць і вытворчыя экскурсіі. Да прыкладу, школьнікаў-экскурсантаў з задавальненнем прымае Мінскі трактарны завод. Леаніда Высоцкая звярнула ўвагу на асаблівасці гэтай экскурсіі: «На працягу гадзіны 10 мінут ідзе знаёмства з тэхналагічным працэсам. Яшчэ на 40 мінут запрашае музей завода, дзе, безумоўна, зацікавіць вынік гэтага тэхналагічнага працэсу – шырокі мадэльны рад айчыннай трактарнай тэхнікі, якая ў розныя часы сыходзіла з канвеера гэтага вядомага, у тым ліку і за межамі Беларусі, прадпрыемства. І нельга прайсці міма фірменнага магазіна МТЗ: ён прапануе ад стандартных магнітаў з відамі прадукцыі да сувенірных мадэляў тэхнікі».

Акрамя Мінскага трактарнага завода, могуць быць карыснымі экскурсіі на шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы, «Белхудожкерамика» ў Радашковічах, «БелАЗ» і трыкатажную фабрыку «Світанак» у Жодзіна, кандытарскую фабрыку «Слодыч», завод «Кока-кола», у музеі ў Дудуткі і Івянец, дзе можна паглядзець традыцыйныя народныя промыслы. Вядуцца перамовы аб наведванні швейнай фабрыкі «БелКрэда» ў Навагрудку.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *