З уменнем ствараць прыгажосць

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Святлана Васілеўская і Марыя Капуста (злева направа) у калектыве камбіната бытавога абслугоўвання маюць бездакорную прафесіянальную рэпутацыю. Стаж работы па сваёй прафесіі складае ў іх па 30 гадоў. І адна, і другая не адзін раз падымаліся на сцэну атрымаць узнагароды на раённых святах перадавікоў вытворчасці. Адметна, што і Святлана Васілеўская, і Марыя Капуста родам са Стаўбцоўшчыны, свае таленты яны рэалізуюць на малой радзіме, тым самым упрыгожваючы яе сваёй сумленнасцю і адказнасцю.

Яны выконваюць работу, якая спрадвеку лічыцца жаночай, – шыюць. Хоць абедзве па спецыяльнасці краўчыхі і могуць прафесійна зрабіць і крой.

У швейным атэлье камбіната бытавога абслугоўвання іх майстэрства многія гады запатрабавана на пашыве адзення па індывідуальных заказах і вырабе заказаў масавых партый. Прадпрыемствы і арганізацыі нашага раёна пастаянна робяць заказ атэлье на пашыў спецадзення. Майстрыхі атэлье выконваюць сваю работу якасна і належным чынам. Іх напружаныя будні за швейнымі машынамі аздабляюць прыязныя адносіны ў калектыве і вось такія абаяльныя ўсмешкі.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *