Ваша карзіна плацяжоў

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Апошнм часам у аддзяленнях паштовай сувязі раёна ўкаранёны прыём плацяжоў шляхам аўтаматызаванай разліковай сістэмы «Разлік».

Наколькі гэта зручна кліентам, і што дадатковага ім прапануецца, расказвае намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына ПЕТУХ.  

– Кліенты не любяць чэргаў і імкнуцца ажыццявіць усе плацяжы вельмі хутка. Каб паскорыць іх абслугоўванне, РУП «Белпошта» прапануе карыстацца нумарам плацельшчыка АРЫП. Гэты нумар захоўвае ўсе плацяжы, якія кліент перыядычна ажыццяўляе. Да прыкладу, за мабільную сувязь, камунальныя паслугі, інтэрактыўнае тэлебачанне, інтэрнэт, у выглядзе падаткаў і т. п. Адпаведна, няма неабходнасці уводзіць іх рэквізіты кожны раз нанова.

– Марына Рамуальдаўна, а калі аплата паслуг ажыццяўляецца кліентам праз касу?

– Неабходна сфарміраваць спіс сваіх штомесячных плацяжоў і перадаць іх аператару. Ён увядзе даныя ў сістэму, прысвоіць нумар карзіне плацяжоў кліента і выдасць картку з гэтым нумарам. Наступны раз, калі спатрэбіцца разлічыцца за тэлефон і «камуналку», дастаткова будзе назваць толькі нумар АРЫП. Карзіну плацяжоў, дарэчы, можна змяняць, уключаючы ў яе новыя паслугі.

– Некаторыя кліенты любяць весці разлікі праз плацежна-даведачныя тэрміналы.

– Алгарытм іх дзеянняў таксама не ўяўляе ніякай складанасці. На экране трэба выбраць кнопку «Плацяжы АРЫП», пазначыць спосаб аплаты – наяўнымі ці з дапамогай банкаўскай карткі, – а затым, каб паасобку не шукаць патрэбныя паслугі ў дрэве АРЫП, увесці свой адзіны нумар. На экране павінна з’явіцца ваша карзіна плацяжоў (яны захоўваюцца аўтаматычна) з усімі неабходнымі рэквізітамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *