Набыткі

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

«БЕЛАРУС»У ЛІЗІНГ

На мехдвары ААТ «Налібакі Агра» гэтымі днямі атрымаў прапіску новы трактар «Беларус-82», набыты кіраўніцтвам у лізінг. Выкарыстоўвацца ён будзе на розных работах, у тым ліку і палявых. Кіраўніцтва даручыла «восемдзясятдвойку» вопытнаму і стараннаму механізатару Міхаілу Ліпніцкаму. Міхаіл Міхайлавіч у ліку лепшых працаўнікоў таварыства. Дарэчы, гэта першая складаная тэхніка, якая паступіла ў раён. Цяпер у таварыстве налічваецца тры такія маркі трактароў і дзевяць – у ТАА «СЖК «Налібакі». Гэтыя дзве арганізацыі скаапераваліся і вядуць агульную гаспадарку. Налібаччане заказалі, згодна з дагаворам, і «Беларус-3522». Такім чынам, энерганасычаных трактароў мінскага завода стане тут адзінаццаць.

 

ДЛЯ РАСЛІН

Шлейф сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» папоўніўся новым прычапным апырсквальнікам EUROPA-3024, набытым таварыствам у растэрміноўку плацяжу. Зборка апырсквальнікаў вядучага польскага вытворцы Agromet-Pilmet ажыццяўляецца на спецыялізаваным прадпрыемстве ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» ў рамках праграмы імпартазамяшчэння. Дваццацічатырохметровы выхад штангаў і ўмяшчальны, разлічаны на тры тысячы літраў бак для раствору дае магчымасць апрацоўваць расліны на даволі вялікай плошчы. Спецыяльныя гумовыя колы дазваляюць выконваць работы ў цяжкіх палявых умовах. Апырсквальнік будзе выкарыстоўвацца для аказання паслуг сельгаспрадпрыемствам па хімапрацоўцы раслін і для ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў.

 

ВЫРУЧЫЦЬ «БЕЛАВА»

Кіраўніцтва ААТ «Вішнявецкі-агра» купіла ў БелГАЗаўтасэрвісе ізатэрмічны фургон ГАЗ-3309 «Белава-02». Пакупка такой тэхнікі была неабходнай. Машына не новая і абышлася гаспадарцы нядорага. Яна спраўная і цяпер можна будзе без праблем круглы год выкарыстоўваць фургон для завозу ва ўласныя магазіны неабходных прадуктаў з заводаў і аптовых баз, якія размешчаны ў розных гарадах краіны. Зараз гэтую работу выконвае іншы фургон, які ў перыяд масавых палявых работ будзе задзейнічаны на дастаўцы у поле абедаў для занятых на ўборцы ўраджаю людзей.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *