Пра музей і не толькі

Нумары Панямонь Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

Прадстаўнічасць у рабоце камісіі па стварэнні краязнаўчага музея ў горадзе Стоўбцы забяспечвае ўдзел у ёй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Анісім. І на чарговым пасяджэнні камісіі Алена Мікалаеўна вяла зацікаўленую размову пры разглядзе таго, што зроблена і што належыць у бліжэйшы час зрабіць.

У першую чаргу, вядзецца збор экспанатаў, выявы і апісанні якіх адлюстраваны і ў спецыяльнай папцы, і ў электронным выглядзе. Архіўныя дакументы, старадаўнія рэчы побыту… Матэрыял, які сведчыць аб багацці, якое не ахапіць і ўяўленнем фактаў, гістарычных падзей. Усё гэта скампанаваць, сістэматызаваць па эпохах, размясціць на музейных плошчах…

Толькі вось наконт плошчаў не так усё проста. Пакуль падабрана памяшканне ў будынку ў раёне плошчы Леніна. Менавіта яно, на першым паверсе жылога дома, згодна з экспертызай, адпавядае патрабаванням прыдатнасці да размяшчэння выставачнай залы, дзе можна абнаўляць першасную экспазіцыю. Так, залы, бо для музея патрэбна значна большае збудаванне. Даводзіцца толькі пашкадаваць, што ў свой час не давялі да канца справу з уладкаваннем раённага краязнаўчага музея ў будынку па вуліцы Танкістаў.

Але што рэальна ажыццявіць сёння, то на потым адкладваць нельга. З гэтым і пагадзіліся члены камісіі. Дарэчы, падчас размовы вынесены і іншыя цікавыя прапановы. Напрыклад, аздобіць фасады некаторых, адметных сваім векавым ці большай даўніны будынкаў, у раёне той жа плошчы Леніна, сумежных вуліц роспісам графіці, ці, як было названа, муралам (ад англ. слова mural, якое азначае «насценны», «фрэска»). Зрабіць па-мастацку, з захаваннем належнага стылю. Сапраўды, згаданы раён, недалёкі ад узбярэжжа Нёмана, – гістарычны цэнтр нашага горада. Архіўныя фотавыявы нагадваюць, што на плошчы і паўз яе збіраўся гарадскі кірмаш. Побач – крамы гандляроў, далей – царква, касцёл, які застаўся толькі ў памяці. Зразумела, памяць праз пакаленні не павінна губляцца, яе можна разам са стварэннем музея адлюстраваць тымі ж мастацкімі сродкамі малюнкаў, графікі.

Важна захаваць і для мясцовых жыхароў, і каб госці горада адчулі своеасаблівы каларыт, гістарычны воблік нашага горада, 425-годдзе з дня заснавання якога будзе адзначана ў наступным годзе.

Ф. БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *