Кадры. Вучоба

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ЗАПРАСІЦЬ ВЫПУСКНІКОЎ

Пачатак каляндарнага года заўсёды актывізуе рупнасць кіраўнікоў замовіць слова ў навучальных установах і зрабіць заяўку на маладых спецыялістаў.

Кадравая праблема не мінула і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Штат медыцынскай установы мае вакансіі на памочнікаў урачоў гігіеністаў і памочнікаў урачоў эпідэміёлагаў. Гэтых спецыялістаў рыхтуюць толькі Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі медкаледжы. Таму заяўкі на адзначаных спецыялістаў для ўстаноў Мінскай вобласці ўжо не першы год не задавальняюцца.

Такая сітуацыя падштурхнула кіраўніцтва цэнтра праводзіць актыўную прафарыентацыйную работу сярод выпускнікоў школ раёна. Больш цесная сувязь устанаўліваецца і з навучальнымі медустановамі. Галоўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч выйшаў на кіраўніцтва Віцебскага каледжа з прэзентацыяй Стаўбцоўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Трое выпускнікоў выказалі жаданне быць размеркаванымі ў Стоўбцы. Так што калектыў чакае папаўнення з гатоўнасцю прыняць маладых спецыялістаў, праявіўшы аб іх клопат, настаўніцтва і падтрымку.

 

ЗА БЮДЖЭТНЫЯ СРОДКІ

Як і ў мінулыя гады ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі Стаўбцоўскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў зімовы час павышаюць кваліфікацыю механізатары гаспадарак раёна. У студзені 26 чалавек з сямі таварыстваў прайшлі навучанне па ўстройстве, правілах эксплуатацыі і абслугоўвання тэхнікі ВА «Гомсельмаш». Праводзілі заняткі прадстаўнікі дылерскага цэнтра завода-вытворцы. Усе механізатары паспяхова здалі экзамен. Зараз у цэнтры праходзіць перападрыхтоўку на катэгорыі «В», «D» і «F» група трактарыстаў у складзе 27 чалавек. Тэарэтычная праграма разлічана на тры месяцы. Практычныя заняткі праводзяцца ў гаспадарках. Вучацца механізатары за бюджэтныя сродкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *