Прадаўжаць дэбюракратызацыю і павышаць выканальніцкую дысцыпліну

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прадаўжэння дэбюракратызацыі і павышэння выканальніцкай дысцыпліны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 6 лютага на нарадзе аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

«Неабходны строгі кантроль за працэсам дэбюракратызацыі і імгненнае рэагаванне на змяненні сітуацыі ў палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай і іншых сферах. Ніводная праблема, якая хвалюе нашых грамадзян, не павінна застацца без вашай увагі, – сказаў беларускі лідар. – Ніякай цяганіны, ніякага скідвання, як гэта было ў савецкія часы і існуе часта сёння, скаргаў і заяў на імя Прэзідэнта, Адміністрацыі Прэзідэнта ўніз».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць сітуацыі, калі скаргі ў выніку вяртаюцца ў тыя інстанцыі, на якія і скардзіліся людзі. «Я буду лічыць гэта як мінімум махровым бюракратызмам», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівую ўвагу трэба будзе ўдзяляць выканальніцкай дысцыпліне. «Задачы неабходна выконваць хутка, якасна, без цяганіны і лішніх папер, патрабуючы таго ж ад усёй вертыкалі ўлады. Калі мы ідзём на аптымізацыю і прадугледжваем вельмі сур’ёзнае скарачэнне, – узамен – самая строгая выканальніцкая дысцыпліна. Прынята рашэнне Прэзідэнтам або ў сферы вашых паўнамоцтваў – яно павінна няўхільна выконвацца. Толькі так мы можам захаваць кіруемасць у дзяржаве», – заявіў Прэзідэнт.

У сферы ідэалагічнай работы ў дзяржаве важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

«Трэба прадоўжыць удасканаленне нацыянальнай ідэалогіі. Гэта адна з галоўных умоў стабільнасці ў грамадстве і аснова для далейшага развіцця. Важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Ні ў якім выпадку не павінна быць нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў», – запатрабаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, неабходна выбудаваць сістэму ідэалагічнай работы ў дзяржаве. «Мы неяк спрабавалі гэта зрабіць, апіраючыся і на вопыт савецкіх часоў, устанаўліваючы адзіныя палітычныя дні, але ўсё гэта скацілася на рэйкі фармалізму і дзікай бюракратыі», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ідэалагічны работнік павінен валодаць не толькі ведамі, але і асаблівымі ўласнымі якасцямі. «Гэта ад прыроды адораныя людзі, якія маюць пэўную харызму і могуць не толькі данесці да людзей нешта па тэме, але і ўплываць на іх свядомасць. Важна, каб гэта былі яшчэ і кіраўнікі. Гэта лішні фактар даверу людзей да такога чалавека, які будзе перад імі выступаць», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў ідэалагічнай рабоце неабходна дзейнічаць па прынцыпе «лепш менш, ды лепей». «Фармалізму быць не павінна», – падкрэсліў ён.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *