Для ўрадлівасці палёў

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

Згодна з даведзеным планам хлебаробам ААТ «Вялікі Двор» патрэбна нарыхтаваць, вывезці на палеткі і ўнесці ў глебу 50 тысяч тон арганічных угнаенняў. Летась пад ураджай мінулага года заданне па гэтых паказчыках было перавыканана. І сёлета, па ўсім відаць, будзе ўнесена не менш – каля 60 тысяч тон «вітамінаў урадлівасці». На сёння гэтая лічба складае звыш 30 тысяч тон, ці 74 працэнты ад вывезенага, – самы высокі вынік сярод гаспадарак раёна. На ўнясенні вадкіх арганічных угнаенняў заняты механізатар Васілій Лучык, які з году ў год рупіцца на гэтай рабоце. Ён вывозіць жыжку з комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы бочкай РЖТ. На МТФ «Асіпаўшчына» працуе звяно ў складзе Уладзіміра Пячонава, Анатолія Сцефаноўскага і Аляксандра Кызынгашава. Яны вывозяць на ўшчыльненых прычэпах паўвадкую гноевую фракцыю. На яе пагрузцы задзейнічаны экскаватар з аграбудфірмы «ПМК-74 – Налібакі». Як адзначае намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзій Бязушка, цукровыя буракі на ўгноеных такім чынам палетках аддзячваюць даволі высокай ўраджайнасцю. Фінат Саітгарэеў і Уладзімір Рулёў дастаўляюць на палеткі цвёрдую фракцыю арганікі, на пагрузчыку тут шчыруе Мікалай Тарабэш. Гэтыя механізатары – старанныя і шчырыя працаўнікі, практычна ўсе яны неаднаразова станавіліся прызёрамі раённага спаборніцтва на выкананні палявых работ.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *