Памяць жывая

11g15 лютага ў 11.00 каля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам у Стоўбцах пачнецца ўрачысты мітынг. Ён будзе прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Затым удзельнікаў мітынгу запросіць раённы Цэнтр культуры на ўрачыстае мерапрыемства. У кафедральным саборы святой праведнай Ганны пройдзе паніхіда па загінуўшых воінах.

Памяць аб тых, хто праявіў сваю мужнасць, вернасць прысязе, Айчыне, навечна застанецца ў сэрцах людзей.