За бяспеку

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары

image_pdfimage_print

11fЯКІ СТЭНД НАЙБОЛЬШ ІНФАРМАТЫЎНЫ

Сярод пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў варта вылучыць школьныя тэматычна-інфармацыйныя стэнды, ці куткі пажарнай бяспекі.

З іх дапамогай у вучняў і бацькоў ёсць магчымасць атрымаць «бяспечную» інфармацыю і навыкі бяспечных паводзін. А якія куткі пажарнай бяспекі найбольш інфарматыўныя, даступныя і сучасна аформленыя, паказаў раённы конкурс «Лепшы куток пажарнай бяспекі», арганізаваны раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Паводле вынікаў конкурсу першае месца ў Аталезскага ВПК дзіцячы сад–сярэдняя школа, другое – у Нававёскаўскай сярэдняй школы, трэцяе – у Рубяжэвіцкай і Старасвержанскай сярэдніх школ.

НА ЗДЫМКУ: дыплом – Нававёскаўскай школе за лепшы куток пажарнай бяспекі.

 

У КОЖНЫ ДОМ

На працягу лютага на Стаўбцоўшчыне праходзіць акцыя «Бяспека – у кожны дом!»

У рамках акцыі выратавальнікі наведваюць установы адукацыі, арганізацыі і прадпрыемствы, сустракаюцца з жыхарамі і гасцямі горада ў гандлёвых цэнтрах, каб нагадаць яшчэ раз пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Статыстыка сведчыць, што большасць няшчасных выпадкаў адбываецца менавіта ў кватэрах і жылых дамах, часцей за ўсё па віне саміх гаспадароў. У пару «халадоў і завей», якая характарызуецца усплескам колькасці пажараў, асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на стан і ўмовы эксплуатацыі печаў і ацяпляльнага абсталявання. Перад выкарыстаннем электрапрыбораў трэба ўважліва вывучыць інструкцыю па іх прымяненні. Небяспеку тояць самаробныя электраабагравальнікі. У жылых памяшканнях трэба ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *