Патрэбны і спрыт, і веды

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары

image_pdfimage_print

11eНе можа не радаваць той факт, што юныя стаўбчане становяцца пастаяннымі пераможцамі конкурсаў, якія праводзіць часопіс «Юный спасатель».

На гэты раз сярод іх быў названы Арцём Аўлохаў, навучэнец Вішнявецкай СШ, а таксама вучні Вішнявецкай школы і сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы – за паспяховае выступленне ў ролі дызайнераў навагодніх упрыгажэнняў. Акрамя таго, школьнікі са Стаўбцоўшчыны не першы раз выходзяць пераможцамі конкурсу «Пісьмо чараўніку». Сёлета ім стаў Аляксей Вяршынін, таксама вучань Вішнявецкай СШ. Ён прасіў у чараўніка падарункі не для сябе, а для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна».

Падарункі для пераможцаў ад часопіса прывезлі спецыяльны карэспандэнт па Мінскай вобласці Таццяна Яшчанка і адказны сакратар Святлана Ламавая. Аднак толькі знаёмствам з пераможцамі сустрэча не завяршылася.

– Без увагі, а таксама без падарункаў і сувеніраў, не застаўся ніхто з прысутных у зале, – расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей. – Конкурсы, віктарыны, жарты ішлі без перапынку. Дзеці спаборнічалі ў спрытнасці, знаходлівасці, дэманстравалі свае веды ў вобласці бяспекі жыццядзейнасці.

Упрыгожылі сустрэчу навучэнцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і яе ансамбля «Шчабятушкі».

Пр

Фота Аляксандра ПЯТРОВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *