За любімую Беларусь

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне стартавала Усебеларуская акцыя «За любімую Беларусь!», якая дае магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях да роднага краю, яго адметных людзей, якія ствараюць імідж нашай краіны.

Словы ўдзячнасці і захаплення на прыгожых чырвона-зялёных «валянцінках» моладзь з пярвічных арганізацый БРСМ адрасавала сваім кумірам – вядомым артыстам, спартсменам, грамадскім дзеячам рэспублікі. Штогод у гэтай добрай традыцыі знаходзіцца шмат гарачых прыхільнікаў. Сімпатычныя «валянцінкі» валанцёры раздавалі і на вуліцах, у дзяржаўных установах горада.

Акрамя таго, адзінаццацікласніцы гімназіі № 1 Лауры Каспяровіч выпаў гонар браць удзел у адкрыцці Усебеларускай акцыі, якое прайшло 8-га лютага ў Цэнтральным камітэце БРСМ, у саставе дэлагацыі Мінскай вобласці. На гэтым мерапрыемстве агульнымі намаганнямі маладых была створана «Карта добрых спраў» у выглядзе вялікага папяровага сэрца, куды кожны жадаючы мог дабавіць сваё маленькае сэрца, часцінку зробленага і задуманага. Аналагічную імправізацыю, як сцвярджае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, мяркуецца правесці і ў нас на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.        

Асаблівасць Усебеларускай акцыі «За любімую Беларусь!» – шырокая праграма патрыятычных мерапрыемстваў, якія пройдуць у раёне на працягу 2017 года. Прысвечаны яны, у першую чаргу, такім знакавым падзеям, як Дзень Перамогі і Дзень Рэспублікі.      

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *