Назапашваюць азот

Нумары Сельская гаспадарка

Сельгаспрадпрыемствамі раёна пад веснавую сяўбу і правядзенне падкормак азімых і яравых збожжавых культур ужо назапашана азотных тукаў трэцяя частка да патрэбнасці. На мінулым тыдні вобласць выдзеліла для раёна фінансавыя сродкі на закупку мінеральных угнаенняў у суме 705 тысяч рублёў. У сувязі з гэтым колькасць тукаў дасягне 50 працэнтаў. З гэтых грошай 112 тысяч рублёў будзе накіравана на набыццё змешаных азотна-фосфарна-калійных угнаенняў пад вырошчванне льну. За кошт прадастаўленых крэдытаў папоўнілі свае запасы азотам шэсць гаспадарак, якія не мелі запазычанасці ў банку, – ААТ «Вялікі Двор», «Радзіма Якуба Коласа», «Каганец», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і ААТ «Налібакі Агра». Дарэчы, першыя два таварыствы да пачатку веснавых работ будуць поўнасцю забяспечаны азотнымі тукамі. Блізкія да гэтага паказчыка налібацкія і агранёманскія хлебаробы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *