Дапамог Чырвоны Крыж

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У Беларусі ў нас няма сваякоў, але прыйшлося пераехаць сюды ўсёй сям’ёй – жонка, я і дзве дачкі – з Украіны, пасля таго як засталіся без даху над галавой. Мелі ў Данецку дом і кватэру, але ў адначассе засталіся без нічога: падчас баявых дзеянняў наш дом «накрыла», ад кватэры засталіся адны сцены… Аселі спачатку ў Гомельскай вобласці, а ў сакавіку 2016 года пераехалі ў Мінскую вобласць, на Стаўбцоўшчыну.

Жонка і старэйшая дачка Іна працуюць у ААТ «Жацерава», якое выдзеліла нам дом. Іна – ветфельчар, завочна навучаецца ў Віцебскай сельскагаспадарчай акадэміі. Малодшая дачка яшчэ вучыцца ў школе. Сродкаў у сям’і нямнога, таму што ў мяне інваліднасць па зроку.

У нашай няпростай жыццёвай сітуацыі Чырвоны Крыж аказаў істотную падтрымку. Самае важнае – была аплачана медыцынская аперацыя на пазваночніку, якая спатрэбілася жонцы. Атрымлівалі ваўчары на набыццё прадуктаў.

Удзячнасць і пажаданні дабра, міру і моцнага здароўя выказваем арганізацыі Чырвонага Крыжа, усім добрым людзям.

Сяргей ПАЎЛЕЙ, в. Раёўшчына



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *