Для будучага ўраджаю

Нумары Ураджай

image_pdfimage_print

18z

Для спецыялістаў раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін перадвеснавая пара, бадай, самая адказная і хвалюючая – ідзе карпатлівая праверка насеннага матэрыялу, што дастаўляецца сюды з сельскагаспадарчых таварыстваў, хлебаробы якіх мяркуюць засеяць палеткі толькі якасным, элітным насеннем. За лабараторнай работай і застаў аб’ектыў камеры вядучага агранома Тамару Кірбуць і начальніка інспекцыі Таццяну Шапецька.

Фота Васіля Зянько

 

МЕТАДАМ МАНАЛІТАЎ

Праведзены маніторынг стану азімых культур і рапсу метадам маналітаў. Такая праверка робіцца штогод і дазваляе выявіць жыццядзейнасць азімых.

Адабраныя напрыканцы студзеня ў пасевах маналіты глебы з усходамі трыцікале і рапсу былі змешчаны ў спрыяльныя для іх росту ўмовы. Спецыялісты канстатуюць, што расліны развіваюцца нармальна – яны не зрэджаны і не пашкоджаны хваробамі. Дарэчы, гэты метад дае магчымасць спланаваць і мерапрыемствы па вясеннім доглядзе культур.

 

КАРМАВОЕ ПОЛЕ

Нарыхтоўцы для грамадскага статка менавіта травяных кармоў на сельгаспрадпрыемствах надаецца зараз асаблівая ўвага. Пад вырошчванне шматгадовых траў адводзяцца большыя ўчасткі, а значыць гаспадаркам неабходна мець дастатковую колькасць насення. На складах таварыстваў раёна сёлета ў наяўнасці 97 тон, з якіх 36,5 тоны бабовыя – у асноўным канюшына лугавая і люцэрна. Элітнага насення ёсць 8 тон, насення першай рэпрадукцыі – 12 тон. Пастаянна і на ўзроўні займаюцца насенняводствам траў у ААТ «Агранёманскі», «Жацерава» і «Вялікі Двор», дзе для гэтых мэт адводзяцца немалыя плошчы, а таксама ў ААТ «Шашкі», «Рочавічы» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».        

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *