Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне пяць шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Іван Каменка, Арцём Шыркоўскі, Софія Леванькова, Багдан Бярвенскі, Ілья Бурлачэнка, Таццяна Міхайлоўская, Валерыя Трацяк і Глеб Гузоўскі.

Зямны шлях закончыўся для 18-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў адной з кватэр двухкватэрнага жылога дома ў Слабодцы (Заямнаўскі сельсавет). Агнём знішчана маёмасць, пашкоджаны два пакоі. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Міліцыяй зарэгістравана 85 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана шэсць крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. У Стоўбцах грамадзянка нанесла смяротны ўдар нажом сужыцелю сваёй маці. У Грабёнаўшчыне двое непаўналетніх выкралі з хлява вяскоўца мапед. Двое зламыснікаў вынеслі маёмасць з кватэры па вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах.  

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання раёна вытворчасцяў аб спагнанні штрафу. Працэнт рэальнага выканання склаў 12,8, што сведчыць пра непрыняцце вычарпальных мераў да праверкі маёмаснага становішча даўжніка, выхад да яго па месцы жыхарства і т. п. Вынесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў.

Суд абмежаваў у волі на 1,5 года і аштрафаваў на 1150 рублёў за нанясенне цялесных пашкоджанняў 33-гадовага жыхара Дзярэчынцаў. На два гады абмежавана ў волі 45-гадовая жыхарка Наваколасава, якая ўхілялася ад кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей.

ДАІ выявіла 184 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – нецвярозы вадзіцель і восем вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 39 недысцыплінаваных пешаходаў і двое – веласіпедыстаў. Зафіксавана шэсць ДТЗ. Абышлося без пацярпелых.

«Хуткая» атрымала 312 выклікаў, у тым ліку 10 зваротаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *