Праігнаравалі «маячок»

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

На вуліцах райцэнтра ў рамках прафілактычнай акцыі «Саступі дарогу спецтранспарту!» прайшоў спецыяльны рэйд ДАІ і пажарнай службы.

Сірэна, пробліскавыя маячкі, якія мігаюць, пажарны аўтамабіль, які нясецца на вялікай хуткасці, а за ім – аўтамабілі ДАІ… Пры выглядзе такой карціны многія вадзіцелі і пешаходы губляліся ў здагадках: «Што здарылася?»

Аднак трывога на гэты раз аказалася беспадстаўнай. Мэта акцыі – удасканаленне арганізацыі дарожнага руху і прывіццё культуры паводзін на дарозе, адзін з паказчыкаў якой – забеспячэнне бесперашкоднага праезду транспартным сродкам аператыўнага прызначэння.

– Кожны з нас хоча адчуваць сябе ў бяспецы і ведае, што мінута іншым разам можа каштаваць жыцця, таму і разлічвае на неадкладнае прыбыццё на месца здарэння міліцыі, выратавальнікаў або хуткай дапамогі, – падкрэслівае старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Сяргей Каломенскі. – Аднак, як паказаў сумесны рэйд, спрыяюць гэтаму не ўсе вадзіцелі.

Акцыя доўжылася 30 мінут, і за гэты час шэсць вадзіцеляў праігнаравалі патрабаванне Правілаў дарожнага руху адносна забеспячэння бесперашкоднага праезду пажарнага аўтамабіля, які рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру. Вадзіцелі-парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна з часткай 9 артыкула 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф ад дзвюх да 10 базавых велічынь з магчымым пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на адзін год.

Аддзел ДАІ і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадваюць усім удзельнікам дарожнага руху аб неабходнасці пропуску аўтамабіляў экстранных службаў, іх бесперашкоднага праезду. Яны накіроўваюцца туды, дзе патрэбна дапамога і чым хутчэй прыбудуць, тым больш шанцаў выратаваць нечыя жыццё і здароўе, захаваць маёмасць. Дарэчы, у бліжэйшы час чакаецца сумесны рэйд ДАІ і хуткай дапамогі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *