Медыкі раяць

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ПАВОДКІ

У перыяд вясенняй паводкі ўзрастае рызыка захваральнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі. Каб пазбегнуць іх, неабходна прытрымлівацца адпаведных правіл.

Сярод іх – правядзенне ачысткі выграбных ям надворных туалетаў, упарадкаванне захоўвання гною (яго ізаляцыя) і вываз назапашанага за зіму смецця з прысядзібнага ўчастка. Прадукты харчавання, якія засталіся ў склепе, неабходна падняць на верхнія паліцы. Вада з затопленых калодзежаў не прыдатная для прыгатавання ежы і мыцця посуду. Для піцця і прыгатавання ежы бяспечная кіпячоная вада або вада ў бутэльках. Нельга забываць пра правілы асабістай гігіены, а таксама прыняцце мер для барацьбы з грызунамі.

Калі падтоплены шахтавы калодзеж з’яўляецца крыніцай водазабеспячэння, то ваду з яго можна выкарыстоўваць толькі пасля таго, як будуць праведзены ачыстка і дэзынфекцыя. Па пытаннях даследавання якасці вады, дэзынфекцыі звяртацца ў ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (тэл. 7-33-74, 7-33-38).  

Наталля РЫК, урач-гігіеніст

 

ЗАЛЕЖЫЦЬАД ВАШЫХ ПАВОДЗІН

Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, адносяцца да найбольш сацыяльна значных захворванняў. Ускладненні прыводзяць да парушэння рэпрадуктыўнага здароўя мужчын і жанчын, цяжкіх прыроджаных захворванняў у дзяцей.

Прычынамі шырокага распаўсюджання гэтых інфекцый з’яўляюцца бязладныя палавыя сувязі, безадказныя сексуальныя паводзіны.

Існуе больш за 30 захворванняў рознай этыалогіі, у ліку іх – сіфіліс, ганарэя, СНІД, генітальны герпес, гепатыт В, трыхаманіяз і іншыя. Ёсць шэраг агульных сімптомаў для ўсіх інфекцый – незвычайныя выдзяленні з палавых органаў, іх раздражненне, з’яўленне болек, павелічэнне пахавых лімфавузлоў і іншыя.

Своечасовы зварот да ўрача і дыягностыка адзначаных інфекцый дазваляюць пачаць адэкватнае лячэнне на ранніх стадыях з добрым вынікам вылечвання.

Асновамі прафілактыкі застаюцца адмова ад рызыкоўных палавых сувязяў, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай прафілактыкі (прэзерватыў, растворы антысептыкаў для спрынцавання), у выпадку падазрэння на інфекцыю – без прамаруджвання звяртанне ў лячэбную ўстанову. Урач-дэрматолаг знаходзіцца ў кабінеце № 319 паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы.

Наталля БАНДАРОВІЧ,раённы скуравендэрматолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *