У цэнтральнай раённай бальніцы

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

ВАЖНЫЯ НАБЫТКІ

Набыццё новага абсталявання для павышэння якасці дыягностыкі і лячэння для цэнтральнай раённай бальніцы з’яўляецца першачарговай задачай. Мінулы год адзначаны важкімі набыткамі. Са сродкаў мясцовага бюджэту куплены сістэма працяглага манітарыравання электракардыяграм, наркозна-дыхальны апарат, гінекалагічнае крэсла, сістэма транкінгавай сувязі, магнітатэрапеўтычная ўстаноўка. Для гэтага выдзелена 138 533 рублі.

Выдаткі з рэспубліканскага бюджэту на гэтыя патрэбы склалі ў мінулым годзе 285 393 рублі, што дало магчымасць папоўніцца апаратам магнітнага дзеяння, сучасным рэнтгенадыягнастычным апаратам.

Сродкі пазабюджэтнага фонду дазволілі набыць акрамя камп’ютарнай тэхнікі інфільтрацыйную помпу, апарат для чысткі твару і цела ў касметалагічны кабінет, кедравую бочку.

У лізінг набыты аўтамабіль.

 

ПРАПАГАНДАВАЦЬ ПАСЛУГІ

Кіраўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы пастаянна праводзіцца работа па прапагандзе медыцынскіх паслуг сваёй установы ў Расійскай Федэрацыі і іншых краінах бліжняга замежжа праз сетку інтэрнэт.

У мінулым годзе тэмп росту экспарту медыцынскіх паслуг склаў 105,5 працэнта. А наогул план па пазабюджэтнай дзейнасці выкананы на 121,8 працэнта.

За кошт заробленых уласных грошай удалося закупіць новае абсталяванне на суму 49 тысяч рублёў, 43 тысячы патрачаны на гаспадарчыя патрэбы і рамонты.

 

У ПЛАНАХ – ПЕРАСОЎНЫ ФАП

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка выказала просьбу кіраўніцтву райвыканкама аб разглядзе пытання набыцця перасоўнага фельчарска-акушэрскага пункта.

Мэтазгоднасць прыняцця такога рашэння абгрунтавана наступнымі абставінамі. Радыус абслугоўвання насельніцтва ў нашым раёне вялікі, ёсць праблема па ўкамплектаванасці існуючых 14 ФАПаў фельчарамі: на сямі з іх працуюць медыцынскія работнікі па сумяшчальніцтве, на двух – фельчары пенсійнага ўзросту.

 

ТРАНКІНГАВАЯ СІСТЭМА –У ДЗЕЯННІ

Служба хуткай дапамогі цэнтральнай раённай бальніцы ўкамплектавана сістэмай транкінгавай радыёсувязі, набытай за сродкі мясцовага бюджэту.

Гэта сучасная сістэма рухомай радыёсувязі, якая забяспечвае магчымасць перадачы даных і рэжым прамой сувязі з цэнтральнай раённай бальніцай падчас работы брыгады хуткай дапамогі на выездзе.

Кіраўніцтва медыцынскай установы ставіць мэтай закупку паўнапрываднога аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі, у чым наспела патрэба, як і наогул у абнаўленні аўтапарку гэтай службы. Медыцынскую дапамогу жыхарам раёна аказваюць восем фельчарскіх брыгад хуткай дапамогі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *