Кароткім радком

Нумары

image_pdfimage_print

У Беларусі ў 2017 годзе плануецца стварыць не менш як 70 тыс. рабочых месцаў. Аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Рэспубліка» расказаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Ён вылучыў тры напрамкі работы эканамічных і галіновых органаў у гэтым годзе. Першы – гэта захаванне макраэканамічнай збалансаванасці. Другі момант – гэта фінансавае аздараўленне рэальнага сектара. Устаноўлены нарматывы зніжэння затрат. Акрамя таго, адным з важнейшых напрамкаў работы стане паляпшэнне інвестыцыйнага клімату.

Стаўка рэфінансавання з 15 лютага зніжана з 17 да 16 працэнтаў гадавых.

Пуцёўкі ў санаторыі ў 2016 годзе атрымалі 720 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх 132 – за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Унесены змяненні ў парадак арганізацыі аздараўлення дзяцей у аздараўленчых лагерах. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў ад 15 лютага 2017 г. Як і раней, бацькоўская аплата за пуцёўку ў лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам на 18 і больш дзён складзе не менш як 10 працэнтаў ад яе поўнага кошту.

У Віцебску пачаўся продаж білетаў на канцэрты ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

Нацыянальны корпус беларускай мовы вучоныя прэзентуюць у бягучым годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў. Нацыянальны корпус – гэта электронны рэсурс тэкстаў розных жанраў, стыляў, якія максімальна поўна пераведзены ў лічбавы фармат, што дае магчымасць карыстальніку лёгка знайсці пэўную інфармацыю. Праект дазволіць аптымізаваць не толькі навуковыя даследаванні, але і работу рэдактараў, настаўнікаў, усіх, хто звязаны з нацыянальным словам.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *