На планеце «Сям’я»

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

22r

Чарговае пасяджэнне  клуба «Пунсовыя ветразі» мы прысвяцілі вельмі важнай тэме – «Сям’я – планета шчасця і любові». Удзельнікамі клуба сталі прадстаўнікі Горкаўскай СШ, ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» і Старасвержанскай СШ. Ад кожнай навучальнай установы быў падрыхтаваны аповед пра цікавае і змястоўнае жыццё сям’і.

Перад дарослымі і дзецьмі, членамі клуба «Пунсовыя ветразі» выступілі сем’і Сяргея і Марыны Паўчынец з дзецьмі Наталляй, Аляксандрам і Раманам (ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»), Аляксандра і Таццяны Гілейшаў з дзецьмі Максімам, Аляксандрам і Надзеяй (ДУА» Горкаўская СШ»), Мікалая і Святланы Кухарчыкаў з дзецьмі Дар’яй і Анастасіяй (ДУА «Старасвержанская СШ»). Кожная з іх раскрыла перад прысутнымі непаўторнасць сваёй планеты «Сям’я», расказала аб шчасці і любові. Дзеці з задавальненнем танцавалі, спявалі, дапамагалі сваім бацькам прэзентаваць шчаслівае і непаўторнае жыццё на сваёй планеце. Прыемна ўразіла прысутных разнастайнасць захапленняў бацькоў і дзяцей. У гэтых сем’ях хапае часу і на работу, і на выхаванне дзяцей, і на сумесны адпачынак, і, самае важнае, – на цеплыню, любоў і спагаду адзін да аднаго. У зале панаваў настрой радасці і гонару за тое, што ў нашай мясцовасці жывуць такія незвычайныя і цікавыя, шчаслівыя і непаўторныя сем’і.

Цікавыя нумары самадзейнасці былі падрыхтаваны кожнай школай, а нашу ўстанову прадстаўляла песнямі вучаніца 11 класа Надзея Рыцько. З задавальненнем слухалі прысутныя песню на словы і музыку Я. Карпуця ў выкананні нашых малодшых школьнікаў.

Наш клуб існуе з 2000 года, аб’яднаўшы настаўнікаў і старшакласнікаў. Ініцыятарам стварэння клуба з’яўляецца Ніна Аляшкевіч, дырэктар нашай установы адукацыі. Раз на год адна з трох школ запрашае на пасяджэнне клуба «Пунсовыя ветразі» да сябе. Тэмы разглядаюцца самыя надзённыя і цікавыя для сучаснай моладзі. На пасяджэнне клуба заўсёды запрашаюцца шаноўныя госці. Сустрэча ў нашай школе не была выключэннем. Разам з намі былі: паэт і кампазітар Стаўбцоўшчыны, цудоўны чалавек, даўні сябар нашай школы Я. В. Карпуць, галоўны рэдактар часопіса «Планета-сям’я» Я. Я. Крыцкі і настаяцель царквы Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў в. Стары Свержань айцец Сергій. Усе госці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні тэмы «Сям’я – планета шчасця і любові». Завяршылася наша сустрэча ў клубе «Пунсовыя ветразі» танцавальнай праграмай «Разам з сябрамі».

Эстафета сустрэчы перададзена Горкаўскай школе.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *