З экскурсіяй на Навагрудчыну

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Для вучняў нашай школы была арганізавана экскурсія ў горад Ліда. Мы пабывалі ў Лідскім замку. Там даведаліся шмат гістарычных фактаў, змаглі паглядзець на старадаўні будынак з высокай пляцоўкі для гледачоў. Для дзяцей была арганізавана забаўляльная праграма. Супрацоўнікі замка паказалі, як раней воіны змагаліся, а некаторым нават пашанцавала паспрабаваць свае сілы ў імправізаваным баі.

Потым мы паехалі ў Навагрудак, наведалі знакамітыя месцы гэтага старадаўняга горада. Некаторыя з іх звязаны з жыццём і творчасцю беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча. Паездка была цудоўнай.

Дзіяна ШУЦЬКО, член аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» СШ № 3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *