Парадак, калі прыступкі няслізкія

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Пра неабходнасць захавання чысціні і парадку не варта забываць і ў зімовы перыяд. У сувязі з няўстойлівым надвор’ем трэба своечасова ачышчаць ад снегу і наледзі тратуары і пешаходныя дарожкі, ганкі і прыступкі пабудоў, пасыпаць іх супрацьгалалёднымі сродкамі. Гэта забяспечыць прафілактыку траўматызму і здаровую і камфортную жыццядзейнасць кожнаму з нас.

Сістэматычна на працягу года спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўляўся кантроль за санітарным утрыманнем тэрыторый населеных пунктаў і аб’ектаў нагляду. У 2016 годзе было праверана 1108 тэрыторый аб’ектаў, уключаючы прамысловыя прадпрыемствы і гандлёвыя кропкі, установы сацыяльнай інфраструктуры, гаражныя і дачныя кааператывы, аўтазаправачныя станцыі, палосы адводу аўтамабільных дарог і чыгуначных пуцей, палігоны, двары шматкватэрных жылых дамоў і т. п. На 301 аб’екце выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Па ўсіх фактах выяўленых парушэнняў санітарнага ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і суб’ектаў гаспадарання спецыялістамі дзяржаўнага санітарнага нагляду складзена 97 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні (спагнана штрафаў на суму больш за 20 тысяч рублёў), выдадзена 245 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў. Па гэтай прычыне прыпынялася эксплуатацыя пяці аб’ектаў. Накіравана 19 хадайніцтваў аб прыцягненні службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці. Інфармацыйныя пісьмы былі разасланы ў органы выканаўчай улады, ведамствы і прафсаюзныя камітэты суб’ектаў гаспадарання.

У структуры парушэнняў лідзіруючае месца займаюць засмечанасць тэрыторый (36,2 працэнта), нездавальняючы стан кантэйнерных пляцовак (32,8 працэнта), парушэнне цэласнасці асфальтаванага пакрыцця тэрыторый аб’ектаў і пешаходных дарожак (11,2 працэнта). На жаль, значнае месца займаюць і такія недахопы, як нясвоечасовае абкошванне пустазелля, неналежнае ўтрыманне грамадскіх туалетаў і т. п.

Кожны з домаўладальнікаў і жыльцоў павінен асэнсоўваць сваю адказнасць адносна забеспячэння парадку на індывідуальных падворках і вакол іх. Спецыялістамі цэнтра былі правераны тэрыторыі, якія прылягаюць да больш чым 16 тысяч сядзібных жылых дамоў раёна, у выніку чаго 916 домаўладальнікаў атрымалі прадпісанні. Двое злосных парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – аштрафаваны на суму 84 рублі.

Наталля РЫК, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *